Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2021, 14:18

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1138 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1131

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1138 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1131. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 363 732 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 354 212 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2592 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 507 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 920 422 тэсты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі