Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 ліпеня 2021, 15:30

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1118 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1144

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1118 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1144. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 419 330 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 412 128 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3164 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 18 007 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 6 831 951 тэст.

Больш за 956,1 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 636,4 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі