Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2021, 14:04

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1033 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1147

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1033 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1147. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 443 864 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 438 050 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3435 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 602 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 7 259 150 тэстаў.

Больш за 1,37 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 921,9 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі