ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 7 снежня 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 студзеня 2022, 19:52

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1010 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1046

Фота з архіва
Фота з архіва

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1010 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1046. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 710 632 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 703 216 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5757 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выкананы 35 423 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 11 245 599 тэстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі