Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2022, 11:27

За суткі ў Беларусь прыбылі 136 грамадзян Украіны

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусь прыбылі 136 грамадзян Украіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

"З 6.00 17 мая па 6.00 18-га ў нашу краіну транзітам праз Польшчу прыбылі 104 грамадзяніны Украіны, праз Літву - 26, Латвію - 6, - расказалі ў ДПК. - Нагадваем, што іншаземцам, якія едуць у Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычнай абстаноўкай ва Украіне, у тым ліку транзітам праз тэрыторыю іншых краін, для ўезду не патрэбны ПЛР-тэст (сертыфікат)".

Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі