Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2021, 16:40

За суткі на аднаго пацыента з COVID-19 у сярэднім прыпадае 10-15 тыс. л медыцынскага кіслароду

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праблемы і пытанні пастаўкі медыцынскага кіслароду ў бальніцы Баранавіч вывучыў намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка ў час рабочага візіту ў горад. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Намеснік міністра наведаў Баранавіцкую гарадскую бальніцу і Баранавіцкую гарадскую бальніцу нумар 2. У гэтых бальніцах назапашаны пэўны вопыт лячэння каранавіруснай інфекцыі, ёсць магчымасць параўнаць цячэнне хваробы ў перыяды розных хваль. Як адзначаюць спецыялісты, цячэнне хваробы на самай справе крыху змянілася. Галоўная асаблівасць у тым, што хвароба хутка прагрэсіруе, становіцца яшчэ больш каварнай, і ў першую чаргу з-за цяжкасці клінікі. Пацыенты паступаюць цяжкія, у асноўным усе яны кіслародазалежныя. Як і раней, прэваліруюць пажылыя пацыенты з лішняй вагой, спадарожнымі паталогіямі, але ёсць і маладыя, практычна здаровыя людзі.

Дзмітрый Чараднічэнка вывучыў праблемы і пытанні пастаўкі кіслароду ў гэтыя бальніцы. На ўзроўні рэспублікі кантролем і абслугоўваннем амаль усёй сістэмы лячэбнага газазабеспячэння ў краіне займаецца РУП "Медтэхнацэнтр" Міністэрства аховы здароўя. "Падача кіслароду не спыняецца ні на хвіліну, спецыялісты дзяжураць на кожным аб'екце кругласутачна. Цяпер, калі ў краіне ідзе даволі сур'ёзная хваля COVID-19, на аказанне дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй накіраваны ўсе сілы не толькі медыкаў, але і спецыялістаў іншых сфер - заводаў і прадпрыемстваў па вытворчасці высокатэхналагічнай тэхнікі, інжынераў прадпрыемстваў па вытворчасці кіслароду і іншых. Цяперашні дэльта-штам прыводзіць пацыентаў да цяжкіх форм захворвання, а значыць, і да росту патрэбнасці ў медыцынскім кіслародзе. Паводле падлікаў медыкаў, за суткі ў сярэднім на аднаго пацыента прыпадае 10-15 тыс. л. Бесперабойная работа кіслароднай сеткі - адна з асноўных умоў барацьбы з пандэміяй", - сказаў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі