
10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва ў сумесных праектах з Генеральнай пракуратурай ("Апошнія сведкі") і Міністэрствам юстыцыі ("Архівы. Нічога, акрамя праўды") адкрывае малавядомыя архіўныя дакументы аб генацыдзе беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Усе серыі праектаў размешчаны на адзінай электроннай платформе "За пячаццю памяці".
У гады Вялікай Айчыннай немцы спалілі тысячы вёсак. Такі лёс напаткаў і Навасёлкі, што на Гомельшчыне: у маі 1943 года, адступаючы, гітлераўцы знішчылі населены пункт амаль поўнасцю, уцалелі тады ўсяго некалькі пабудоў. А да гэтага тут дзейнічаў канцлагер, з якога вязні ўжо не вярталіся. Аб генацыдзе беларусаў на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна расказалі тыя, каму ўдалося перажыць жахі вайны.
Тэкставы кантэнт эпізодаў праектаў "Апошнія сведкі" і "Архівы. Нічога, акрамя праўды" дапаўняецца ўнікальнымі відэа- і фотаматэрыяламі.-0-