Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 снежня 2022, 11:02

За пячаццю памяці. Цаной уласнага жыцця

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва ў сумесных праектах з Генеральнай пракуратурай "Апошнія сведкі" і Міністэрствам юстыцыі "Архівы. Нічога, акрамя праўды" адкрывае малавядомыя архіўныя дакументы пра генацыд беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Усе серыі праектаў размешчаны на адзінай электроннай платформе "За пячаццю памяці".

Квітнеючая Беларусь за час акупацыі ператварылася ў пустыню. Частаколы з абгарэлых комінаў, бязлюдныя гарады, мільёны застрэленых, спаленых зажыва, забітых газам мірных жыхароў, голад і холад, смяротны жах у людскіх душах. Але нават сярод крывавай вакханаліі і кашмараў вайны знаходзіліся беларусы, якія, рызыкуючы сваім жыццём і жыццямі ўласных дзяцей, ратавалі асуджаных на смерць. Тыя, хто даваў прытулак і дзяліўся кавалкам хлеба, хаваў уцекачоў у час паліцэйскіх аблаў і карных аперацый. Наш расказ пра два незвычайныя выпадкі ратавання ў жудаснай атмасферы бязвыхаднасці.

У праектах прадстаўлены дакументальна пацверджаныя факты пра вайну, пра якія раней не хацелі гаварыць. Тэкставы кантэнт эпізодаў праектаў "Апошнія сведкі" і "Архівы. Нічога, акрамя праўды" дапаўняецца ўнікальнымі архіўнымі відэа- і фотаматэрыяламі.-0-

https://specreport.belta.by/arhivy

https://specreport.belta.by/memory

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі