Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2022, 10:27

За пячаццю памяці: немцы расстрэльвалі сем'і з дзецьмі - па 5-7 чалавек

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва ў сумесных праектах з Генеральнай пракуратурай "Апошнія сведкі" і Міністэрствам юстыцыі "Архівы. Нічога, акрамя праўды" адкрывае малавядомыя архіўныя дакументы аб генацыдзе беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Усе серыі праектаў размешчаны на адзінай электроннай платформе "За пячаццю памяці".

У Год гістарычнай памяці БЕЛТА гаворыць аб генацыдзе вуснамі відавочцаў і гісторыкаў. У новым выпуску праекта "Апошнія сведкі" 87-гадовы Мікалай Дарагакупец успамінае жыццё сваёй сям'і пад нямецкай акупацыяй. Ён чуў, як жанчыны маліліся: калі прыйдуць немцы ў іх вёску, то няхай страляюць прама ў сэрца, каб не мучыцца. Перажываў, калі амаль кожны дзень прыходзіла вестка: фашысты адну вёску спалілі, іншую, жыхароў забілі. Бачыў, як немцы расстрэльвалі беларусаў цэлымі сем'ямі, і сам ледзь пазбег гэтага лёсу.

У праектах прадстаўлены дакументальна пацверджаныя факты пра вайну, пра якія раней лічылі за лепшае не гаварыць. Тэкставы кантэнт эпізодаў праектаў "Апошнія сведкі" і "Архівы. Нічога, акрамя праўды" будзе дапаўняцца ўнікальнымі архіўнымі відэа- і фотаматэрыяламі.-0-

https://specreport.belta.by/svideteli6

https://specreport.belta.by/memory

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі