ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2021, 14:10

За першае паўгоддзе ў МНПЦ выканалі 255 трансплантацыйных аперацый

Фота з архіва
Фота з архіва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма па лячэнні ў Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі ў кавідных умовах перабудавалася і эфектыўна функцыянуе. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дырэктар цэнтра Алег Румо, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказаў Алег Румо, нягледзячы на складаную кавідную абстаноўку, быў прыняты шэраг мерапрыемстваў, якія далі магчымасць захаваць высокі ўзровень аказання медыцынскай, хірургічнай і трансплантацыйнай дапамогі. "Па выніках 2020 года колькасць трансплантацыйных аперацый, у параўнанні з самым паспяховым для беларускай трансплантацыі 2019 годам, знізілася на 13,8 працэнта і склала 464 трансплантацыі органаў. У Еўропе зніжэнне такой актыўнасці было крыху большым, чым у Беларусі. У сярэднім яны праселі прыкладна на 20 працэнтаў. Гэта дало магчымасць нам узняцца ў рэйтынгу перадавых трансплантацыйных дзяржаў па колькасці аперацый на 1 млн насельніцтва. Паводле даных рэйтынгу, мы знаходзімся на 19-м месцы ў свеце", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў дырэктара, павялічыўся аб'ём трансплантацыйнай дапамогі насельніцтву. За першае паўгоддзе бягучага года было выканана 255 аперацый. З іх 48 па трансплантацыі печані, 181 - нырак, 22 - сэрца і 4 лёгкіх.

"Разам з тым, нягледзячы на кавідныя абмежаванні, мы прадоўжылі развіваць міжнароднае супрацоўніцтва. Гэта азнаменавалася не толькі лячэннем у МНПЦ замежных пацыентаў, але і адкрыццём новых кааператыўных сувязей. Так, у верасні 2020 года нашай камандай была выканана першая ў гісторыі аперацыя па трансплантацыі ныркі маленькаму дзіцяці. Цэнтр і цяпер прадаўжае праводзіць такія аперацыі, якія выконваюцца разам з вядучай педыятрычнай клінікай Арменіі", - дадаў дырэктар МНПЦ.

Алег Румо таксама адзначыў, што ўдзяляецца асаблівая ўвага павышэнню падрыхтоўкі кадраў з рэгіёнаў былога СССР. Дарэчы, вялікая група ўзбекскіх трансплантолагаў цяпер праходзіць стажыроўку ў цэнтры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі