
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За чатыры дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел 35,99 працэнта ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.
У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 37,78 працэнта грамадзян, у Віцебскай - 36,52 працэнта, у Гомельскай - 36,57 працэнта, у Гродзенскай - 35,61 працэнта, у Мінскай - 36,50 працэнта, у Магілёўскай - 35,92 працэнта, у г.Мінску - 33,66 працэнта.-0-