Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
"Матка боска! У пячонках сядзіць. Ляскае языком. Дам дубу. На халеру. Стыдоба якая. Ну ваабшчэ". Хто засумаваў па такіх дыялектызмах, а яшчэ зачараваны дзяўчынай, якая іх вельмі каларытна вымаўляе, той слухае і глядзіць бабу Нюру - Ганну Клінцэвіч.
Першы ролік - паўмільёна праглядаў
Таленту Ані не займаць: з першага дубля выдаваць такія шэдэўры і збіраць больш як мільён праглядаў за адзін ролік! Са сваёй бабай Нюрай яна ўварвалася ў інтэрнэт-прастору не так даўно, але за гэты час сабрала ўжо вялікую колькасць паклоннікаў. Калі ў суме з дзвюх сацыяльных сетак - гэта больш за 140 тысяч. Яе новых сюжэтаў з нецярпеннем чакаюць беларусы (амаль 80 працэнтаў ад усіх падпісчыкаў), а таксама жыхары суседніх краін - Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы.
- Першы выхад бабы ў маім выкананні быў, напэўна, калі мне споўнілася гадоў 13, - успамінае наша гераіня. - Я тады са сваімі сяброўкамі жартавала, і мяне прасілі: "Аня, пакажы бабку". І я пачынала: "Пачакай. А хто там лазае?". Таму я ўжо больш за дзесяць гадоў так парадзірую. А некаторы час таму сяброўка запісала мяне ў вобразе, я нават не пераапраналася, проста гаварыла, як баба. Абмяркоўвала апошнія навіны, што долар падрос, усю грэчку скупілі. Я была ўпэўнена, што гэта нікому, як кажуць, не зойдзе. Але мая сяброўка настаяла і закінула гэты ролік сабе на старонку вечарам, а на наступны дзень тэлефануе і кажа: "Аня, у нас 500 000 праглядаў! І ўсе цябе шукаюць". Я адкрываю каментарыі, а там пішуць: "Божа, што за дзяўчынка! Дзе яе знайсці?". Вось так давялося стварыць старонку.

Вобраз бабы Нюры - зборны. У ім уз'ядналіся ўсе бабулькі, якіх маленькая Анечка ў дзяцінстве бачыла, чула, з якімі размаўляла. У тым ліку і суседка баба Люба: яна часта наведвалася да іх у госці, садзілася ў крэсла каля печкі і расказвала... Пра свой агарод, карову, пра дзеда. На жаль, яе ўжо няма на гэтым свеце, а то яна парадавалася б за сваю юную суседачку, якая вырасла, ператварылася ў прыгожую дзяўчыну і стала зоркай інтэрнэту.
Ганна дае характарыстыку сваёй бабе Нюры:
- Баба - гром. У кішэню за словам не палезе. Прайшла агонь, ваду і медныя трубы. Усё на ёй трымаецца: дом, дзеці, муж. "Каб не яна, то стары ўжо б даўно ў канаве спіўся". У яе ўсё пад кантролем. Яна павінна ведаць, чым займаюцца дзеці, суседзі, усё вакол.
Уся фішка гэтай бабулькі - яе гаворка, ужыванне асаблівых слоў, якія выкарыстоўваюць у размове жыхары асобных паселішчаў.
- У кожнай мясцовасці гавораць па-свойму. Напрыклад, мы з маім знаёмым Андрэем, які дапамагае здымаць ролікі, з адной вобласці - Гродзенскай, паміж нашымі вёскамі Радунню і Трабамі - 70 кіламетраў, але я часам не разумею, што ён кажа, а яму многія мною сказаныя словы незразумелы. Я гавару так, як у нас на Іўеўшчыне. Гэта не беларуская мова. Гэта трасянка.
Мэта праекта "Баба Нюра" - паказваць побыт у вёсцы. Усё, што мы бачылі ў дзяцінстве, калі там жылі ці прыязджалі да родных на канікулы і святы: сваркі, плёткі, інтрыгі, расследаванні. І калі раней відэаролікі былі адной суцэльнай імправізацыяй, то цяпер Ганна загадзя прадумвае, што сказаць.

- Мне патрэбна галоўная тэма і некалькі апорных пунктаў, - раскрывае сакрэты стварэння відэа наша гераіня. - Напрыклад, вы мяне просіце: "Раскажы, як Франак украў мяшок збожжа". Я пачула некалькі слоў, за іх зачапілася і магу расказваць. У "Інстаграме" часта пішуць: "Нюрка, у мяне была такая гісторыя, можаш зняць відэа на гэту тэму?". Часам нават просяць нейкае пэўнае слова вымавіць, таму што яго часта іх родная бабуля выкарыстоўвала ў размове. Пішуць, што я так тонка перадаю інтанацыю, нават становішча рук іх бабуль.
Як Ганна імправізуе - гэта дзіва, праверылі ўсёй нашай журналісцкай камандай, рыхтуючы праект "Беларусы ў кадры". "Веру!" - так бы ўсклікнуў Станіслаўскі. Такое адчуванне, што яна расказвае гісторыю, якая рэальна адбылася або з ёй асабіста, або са знаёмымі ёй людзьмі. Так эмацыянальна, жвава, без паўзаў на прадумванне. А міміка якая пры гэтым і жэсты - дакладнае пападанне ў вобраз! Але папросіш паўтарыць, кажа, што гэта ўжо немагчыма.
- Лёгка сябе адчуваю ў кадры, - з усмешкай прызнаецца Ганна Клінцэвіч. - У вобразе бабы Нюры ў мяне няма ніякіх хваляванняў перад камерай. Але калі гэта тэматычныя здымкі, дзе трэба паказаць сябе, там могуць быць перажыванні наконт знешнасці. А з бабай Нюрай усё лёгка, проста, натуральна.
Месца сілы і здымак
Аграгарадок Трабы Іўеўскага раёна - для Ганны Клінцэвіч і малая радзіма, і месца сілы, і пляцоўка для здымак.
- Калі бачу паказальнік вёскі, мяне накрывае, - заўважае дзяўчына. - Тут усё сваё, знаёмае, роднае. Возера, рэчка, лес. Вельмі душэўнае дзяцінства ў мяне было.
На пытанне, чым вёска лепшая за горад, адказаць Ані дапамагае баба Нюра, якая з вышыні пражытых гадоў заяўляе:
- Ой, ну, мілая мая. Дзверы з раніцы адкрыла. Пятухі, сабакі. Свежы воздух. Лес пад бокам, рэчка. Усе ўсіх знаюць. Я ў магазін пайду, магу да вечара дахаты не вярнуцца. З Любай, Галяй, Марынкай пагаварыць. Гэта адна бальшая сям'я. Я очэнь люблю дзярэўню. Шашлык, усё сваё. Градкі, бульба.
- Вёска больш душэўная для мяне, чым горад, - дапаўняе Ганна. - І летам, і зімой там такі вайб.

Усе таленты Ганны Клінцэвіч родам з дзяцінства. У пачатковай школе яна займалася танцамі, музыкай, тэатральнай дзейнасцю. З шасці гадоў арганізоўвала канцэрты, то спявала, стоячы перад люстэркам з мамінай расчоскай у якасці мікрафона, то спявала для суседкі бабы Любы. Падлеткам часта выдавала ўсялякія дасціпныя міні-сцэнкі ў старэчай манеры.
Аднойчы ў час спаборніцтваў у Іўі трэнер заўважыла настойлівую дзяўчынку-падлетка, якая, нягледзячы на траўму, бегла дыстанцыю, так хацела перамагчы, і прапанавала прафесійна заняцца спортам. Так у 13 гадоў Ганна паехала ад бацькоў у вучылішча алімпійскага рэзерву спачатку ў Ліду, потым у Гродна. Займалася бегам, потым зразумела, што ёй больш падабаецца кідаць молат. Успамінае, што і Іван Рыгоравіч Ціхан часам дапамагаў. Пасля 11 класа паступіла ў БДУФК і стала трэнерам па лёгкай атлетыцы. Ганна Клінцэвіч - кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы, кіданні молата.
- Медалёў і ўзнагарод, як міжнароднага, так і рэспубліканскага ўзроўню, у мяне шмат. Калі спортам займалася, абыякавай да іх была, - заўважае дзяўчына. - Памятаю, мама гаварыла: "Пройдзе час, зусім інакш будзеш глядзець на іх". А цяпер, калі дачушка Ева з медалямі гуляе, гляджу на іх і разумею: колькі працы было ўкладзена, які этап у жыцці быў цікавы, яркі, запамінальны, складаны, вясёлы. Столькі эмоцый адчуваю!
З прафесійным спортам Ганна Клінцэвіч ужо ўсё завяршыла - замужжа, нараджэнне дзіцяці, але, па прызнанні гераіні, свае пальчаткі яшчэ не выкінула. Для падтрымання сябе ў форме выбягае на прабежку, займаецца расцяжкай, наведвае і трэнажорную залу.
- Магчыма, калі б не было ў маім жыцці спорту, то і не было б усяго, што ёсць сёння, - разважае наша гераіня. - Ён вельмі моцна загартаваў. У пераходны ўзрост, у час пошуку сябе, спорт ставіць жорсткія рамкі, таму ты сталееш з іншымі думкамі. Гэтым летам сустракалася з маім трэнерам Ірынай Васільеўнай Крывеняй, падзякавала ёй за выхаванне. Я ж паехала ад бацькоў у 13, лічыла сябе дарослай, а фактычна была дзіцем, і нават шкодным.
Ганна заўсёды і ва ўсім хацела быць падобнай да сваёй маці Наталлі Уладзіміраўны, быць такой жа валявой і ніколі не здавацца. Вельмі ўдзячна роднай за тое, што яна яе падтрымлівае. І нярэдка мы чуем голас мамы за кадрам, як і мужа Ганны Ігара, і іх дачушку Еву.

- Муж спачатку быў упэўнены, што ў мяне нічога не атрымаецца, але цяпер дапамагае. Трэба - і за аператара пабудзе, і фразу ў роліку неабходную скажа, - дзеліцца Ганна.
І бабуля Леакадзія Паўлаўна, як творчая асоба, адразу ўключылася ў работу, прапануе свае ідэі, на якую тэму варта пагаварыць, а таксама заўсёды тэлефануе сяброўкам і раіць, які канал уключыць, таму што яе ўнучку будуць паказваць па ТБ.
Усе ролікі пра бабу Нюру здымаюцца на тэлефон, гэтага дастаткова для сацыяльных сетак, на думку Ганны. У ролі аператараў таксама нярэдка выступаюць зямляк Андрэй і жонка брата Настасся.
З марай пра серыял
Сёння Ганна Клінцэвіч ужо афіцыйна блогер, зарэгістравана як самазаняты чалавек, плаціць падаткі.
- Я не хацела стаць блогерам, так атрымалася, - заўважае, усміхаючыся, наша гераіня. - Праз каментарыі падпісчыкаў разумела, што людзі хочуць працягу. Праект "Баба Нюра" нядаўна з'явіўся, ролікі з ёй я стала грузіць у інтэрнэт некалькі год таму. І недзе месяцаў праз шэсць стала разумець, што з гэтага можа нешта вартае атрымацца. Але праектам трэба сур'ёзна займацца. Спачатку ж я хацела проста весяліць людзей, а потым усвядоміла, што мае відэа абуджаюць у маладых і старых добрыя ўспаміны. Вельмі часта бачу паведамленні: "Ты так падобна да маёй бабулі. Я сяджу і плачу, таму што яе ўжо няма, а так хочацца пачуць яе словы ў мой адрас". Значыць, баба Нюра - гэта не зусім пра смех, а пра нешта душэўнае, цёплае, сваё, роднае. Сёння я раблю тое, што люблю, што мне падабаецца.
Баба Нюра - частка асобы Ганны. І калі раней персанаж уключаўся, калі аб гэтым прасілі або камера пачынала працаваць, то сёння, што бывае ўсё часцей, баба Нюра бярэ слова за маладую дзяўчыну Аню па ўласным жаданні.
- Я неяк з мамай размаўляла, абмяркоўвалі, што там у "вёсцы робіцца". І я ў нейкі момант пачынаю: "Матка свента. Дажыць да гэтых гадоў, каб гэтакае пачуць", - заліваецца смехам наша гераіня. - І я разумею, што ў мяне проста гэта вырвалася. Я ж не планавала бабку ўключаць, яна сама. Можа, я перастала саромецца або мне стала забаўна глядзець, як людзі зрэагуюць. Ці гэты вобраз мне настолькі блізкі, што я ўжо як адно цэлае?

Сёння Ганна Клінцэвіч у горадзе, магазіне або транспарце часта сустракае сваіх падпісчыкаў, якія радасна ўсклікаюць: "Я вас ведаю. Я падпісана на вас у ЦікТоку. Вы ж баба Нюра?". Самыя смелыя просяць аб сумеснай фатаграфіі, сціплыя - потым пішуць у дырэкт. Ужо ёсць у Ганны і першыя спробы з рэкламай - вельмі нават цікавыя, і іншыя блогеры сталі прапаноўваць сумесныя праекты. Яшчэ Ганна раскрылася як спявачка.
- Лічу, што гэта жыццё трэба пражываць ярка, інакш для чаго мы тады наогул жывём? - разважае блогер. - Толькі для таго, каб накапіць на кватэру? Але жыццё такое хуткае: не паспела маргнуць, а дачушка пайшла ў дзіцячы сад. Хачу, каб кожны год быў асаблівым па-свойму. Тут я спявала, тут скакала, тут па тэлевізары рысавалася. Мы жывём у час вялікіх магчымасцей і часта прапускаем іх з-за страху: "А раптам не атрымаецца?" Атрымаецца! Можа не так, як ты хочаш, але атрымаецца абавязкова. А яшчэ набудзеш вопыт і цікавыя знаёмствы.
Ганна Клінцэвіч падзялілася марай - стварыць серыял з бабай Нюрай на Юцьюбе. І гатова сустрэцца з рэжысёрам, які ўзяўся б за гэты праект.
- Упэўнена, што ён спадабаўся б, гэтага і падпісчыкі просяць, - гаворыць наша гераіня. - Але хочацца не цяп-ляп, а каб было дастойна, якасна. Для гэтага патрэбна каманда прафесіяналаў. Адной харызмы і хусткі недастаткова.

"Вобраз бабы Нюры - адыходзячы. Сённяшнія маладыя людзі ўжо будуць іншымі бабулямі і дзядулямі. Хаця сам корань, можа, застанецца. Вось я раней чула ад сваёй бабулі "Ой, ня трэба, не траць грошы. Зачэм ты купляла мне гэта?", а цяпер мая мама паўтарае гэта ж. Хоць яна разумее, што трэба ў жыцці сабе дазваляць больш. Яны такія беражлівыя, эканомныя".
"Хачу, каб Ева мною ганарылася. Хачу стварыць такую гісторыю, каб мая дачка сядзела і думала: гэта мая мама, яна такая малайчына, яна так шмат усяго зрабіла".
Цяперашні гардэробчык бабы Нюры зборны: спадніца ў спадчыну перайшла ад бабулі Леакадзіі Паўлаўны, шкарпэткі звязала мама Наталля Уладзіміраўна, цёплыя тапкі купіў муж Ігар, хустку на галаву, пад колер блакітных вачэй, - сябры падарылі на дзень нараджэння, а кардыган аддаў сябар Андрэй.
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Святлана КІРСАНАВА,
фота - Віталь ПІВАВАРЧЫК і з архіва гераіні,
газета "7 дней".-0-