Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2024, 18:59

"За 15 хвілін да заканчэння іспыту здаць работу нельга". Мінадукацыі аб нюансах ЦЭ

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За 15 хвілін да заканчэння цэнтралізаванага экзамену датэрмінова здаць работу і выйсці з аўдыторыі нельга. Аб гэтым у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі - начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.

"Час, выдзелены для напісання тэстаў, у гэтым годзе застаўся нязменным. Ён залежыць ад прадмета іспыту. Самыя працяглыя тэсты ў нас па фізіцы і матэматыцы - на іх выдзелена па 210 хвілін. Але выпускнікі могуць і не сядзець увесь гэты час у аўдыторыі. Калі малады чалавек напісаў тэст, ён можа здаць яго і пайсці. Аднак тут ёсць некаторае абмежаванне, здаць работу датэрмінова за 15 хвілін да заканчэння самога іспыту нельга", - расказала Ірына Каржова.

Паводле яе слоў, гэта зроблена з мэтай выключыць верагоднасць застацца сам-насам навучэнцам з членамі камісіі. "Каб у іншых абітурыентаў і іх бацькоў не было падставы нават гіпатэтычна меркаваць аб магчымасці падказкі выпускніку, які застаўся. Таму за 15 хвілін да заканчэння тэста ніхто з аўдыторый не выходзіць", - падкрэсліла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі