Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2021, 17:19

З-за халоднага надвор'я пераносіцца пачатак веснавых палявых работ на больш познія тэрміны - Белгідрамет

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З-за халоднага надвор'я пераносіцца пачатак веснавых палявых работ на тэрыторыі Беларусі на больш познія тэрміны, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Часам на палях утвараецца невялікае снежнае покрыва. Пад уплывам адмоўных тэмператур на большай частцы тэрыторыі краіны адбываецца падмярзанне верхняга пласта глебы. Нізкіх тэмператур, небяспечных для азімых збожжавых культур, не адзначаецца", - расказалі ў Белгідрамеце.

У некаторых раёнах на паўночным усходзе краіны, дзе снежнае покрыва захоўваецца яшчэ з зімы, магчыма частковае выправанне азімых культур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі