ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2022, 14:09

З-за галалёдзіцы Белгідрамет аб'явіў 26 лістапада аранжавы ўзровень небяспекі

Фота з архіва
Фота з архіва

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 26 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па ўсходзе з дажджом). Удзень па паўночным усходзе чакаецца моцны мокры снег. Па ўсходзе ў многіх раёнах, на астатняй тэрыторыі месцамі будзе галалёд, на дарогах галалёдзіца, у сувязі з чым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Месцамі туман, наліпанне мокрага снегу. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў. Удзень будзе мінус 4 - плюс 1 градус.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі