Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку пажаранебяспечнага сезона ў Беларусі адбылося больш за сто лясных пажараў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
У гэтым годзе пажаранебяспечны сезон у краіне адкрыты з пачатку сакавіка. Як паведамілі ў прэс-службе ведамства, усяго ў краіне з гэтага моманту адбылося 102 лясныя пажары на плошчы больш як 106 га. У тым ліку большая частка з іх у Брэсцкай вобласці - амаль 50. У Віцебскай вобласці за гэты час ліквідавана два лясныя пажары, у Мінскай і Гомельскай - па 13, у Магілёўскім рэгіёне адбылося 16 пажараў, у Гродзенскім - 10.
Толькі за сённяшнія суткі ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося ўжо чатыры ўзгаранні. Ачагі выяўлены ў Калінкавіцкім, Кобрынскім доследным, Маларыцкім і Пінскім лясгасах.
На гэты момант забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць на тэрыторыі ўсёй Беларусі, што звязана з устанаўленнем 3-га і 4-га класа пажарнай небяспекі. Аператыўна адсачыць інфармацыю аб забаронах і абмежаваннях на наведванне можна па інтэрактыўнай карце, якая размешчана на сайце Мінлясгаса.-0-