Фота з архіва
17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку года ў Беларусі адбылося 185 лясных пажараў. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміў кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксей Бойка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
З пачатку года на тэрыторыі ляснога фонду адбылося 185 пажараў на агульнай плошчы 118,2 га. "Яны ўсе былі аператыўна патушаны дзякуючы зладжанай рабоце дзяржлесаховы сумесна з падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях. На гэты момант удаецца трымаць стабільнасць - не дапускаць буйных лясных пажараў і ў прынцыпе іх узнікнення", - сказаў кансультант.
Самае галоўнае - прафілактыка, падкрэсліў Аляксей Бойка. "Чым больш мы будзем гаварыць, абмяркоўваць і расказваць людзям пра важнасць захавання правіл пажарнай бяспекі, тым больш разумна яны будуць ставіцца да прыроды і нашых лясоў. Тэрыторыя Беларусі пакрыта лясамі, і мы павінны іх захаваць", - адзначыў ён.-0-