Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

З пачатку года дзяржінспектары выявілі 639 парушэнняў у сферы палявання

Грамадства 20.09.2019 | 15:57
Фота з архіва
Фота з архіва

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку 2019 года дзяржінспектары выявілі 639 парушэнняў у сферы палявання. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення аналізу і кантролю за паляваннем і выкарыстаннем аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы навакольнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Сяргей Шкатулаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Шкатулаў адзначыў, што інспекцыя забяспечвае кантроль за выкананнем заканадаўства як з боку паляўнічых, так і арганізацый, якія вядуць паляўнічую гаспадарку. "За восем месяцаў бягучага года дзяржінспектары выявілі 639 парушэнняў у сферы палявання. У 66 выпадках узбуджаны крымінальныя справы за незаконную здабычу дзікіх жывёл з прычыненнем буйнога або асабліва буйнога ўрону, у 17 выпадках - за незаконнае перамяшчэнне дзічыны", - сказаў ён.

У паляўнічых-парушальнікаў канфіскавалі 284 адзінкі агнястрэльнай зброі, амаль палавіна якой не была зарэгістравана. Таксама былі канфіскаваны петлі, пасткі і іншыя прылады палявання (усяго 312 адзінак). На браканьераў накладзена штрафаў больш як на Br106 тыс., прад'яўлена да кампенсацыі больш за Br355 тыс. у якасці пакрыцця прычыненай прыродзе шкоды.

Пры гэтым намеснік начальніка ўпраўлення нагадаў, што за асабліва злоснае браканьерства парушальнікі акрамя штрафаў могуць атрымаць і куды больш строгае прыцягненне да адказнасці - аж да пазбаўлення волі. Так, у красавіку 2018 года да двух гадоў зняволення былі прыгавораны браканьеры, якія застрэлілі самца высакароднага аленя і дзвюх цяжарных самак пад Мінскам. Год і тры месяцы правядуць у калоніі строгага рэжыму паляўнічы-нелегал з Шумілінскага раёна, які здабыў з дапамогай пятлі гэтай зімой казулю. Мужчына ўжо тройчы быў судзімы за незаконнае паляванне.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.