Сцяг Чацвер, 18 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2024, 12:01

З пачатку года больш за 94 тыс. жыхароў ЕС наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме

Фота з архіва
Фота з архіва
10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку года больш за 94 тыс. жыхароў ЕС наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Так, з 1 студзеня 2024 года магчымасцю прыехаць у Беларусь без віз скарысталіся 94739 замежных грамадзян з Еўрасаюза. Сярод іх 43384 грамадзяніны Літвы, 23869 грамадзян і 6835 неграмадзян Латвіі, а таксама 20651 грамадзянін Польшчы.

Усяго ж з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехалі 895345 іншаземцаў. У іх ліку 538595 грамадзян Літвы, 208670 грамадзян і 62950 негражмадзян Латвіі, а таксама 85130 грамадзян Польшчы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі