Сцяг Субота, 17 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 красавіка 2025, 13:22

З пачатку года Беларусь па бязвізе наведалі больш як 58 тыс. іншаземцаў

Фота з архіва
Фота з архіва
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку года Беларусь па бязвізе наведалі больш як 58 тыс. іншаземцаў, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.

З 1 студзеня гэтага года ў Беларусь прыбылі 58 305 іншаземцаў з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехалі з суседніх краін - Літвы, Латвіі і Польшчы. Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 090 040 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбыла 343 190 іншаземцаў, з Літвы - 612 279, з Польшчы - 110 697. У пагранічным ведамстве нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2025 года ўключна.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі