Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 снежня 2024, 11:08

З наступствамі снегападу ў сталіцы спраўляюцца амаль 100 адзінак тэхнікі і больш за 1,5 тыс. работнікаў

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 100 адзінак тэхнікі і больш за 1,5 тыс. работнікаў ЖКГ ратуюць сталіцу ад наступстваў снегападу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў ДА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка".

Панядзелак у сталіцы выдаўся снежны. Сталічныя арганізацыі, якія абслугоўваюць жыллёвы фонд, з раніцы ў поўным ўзбраенні сустракаюць непагадзь. Ва ўсіх раёнах арганізавана работа па ўборцы прыдамавых тэрыторый ад снегу і наледзі.

Так, у дварах сталіцы на ўборцы прыдамавых тэрыторый ад снегу і апрацоўцы іх процігалалёднымі сродкамі задзейнічаны 97 адзінак тэхнікі, у тым ліку працуе малагабарытная тэхніка, а таксама 1638 работнікаў. Ужо выкарыстана 15 т пясчана-саляной сумесі.

У Мінскай ЖКГ заклікалі аўтаўладальнікаў не загрувашчваць дваровыя праезды, каб тэхніка без праблем выконвала сваю работу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі