Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2023, 13:40

"З моманту ВАВ такіх жудасных фота наш архіў не ведаў". Акуловіч пра выставу БЕЛТА

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску адкрылася фотавыстава БЕЛТА "Мяжа паміж жыццём і смерцю" пры падтрымцы Цэнтра "Сістэмная праваабарона", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выстава складаецца больш як са 100 фатаграфій, дзе адлюстраваны рэальныя гісторыі і лёсы мігрантаў з розных краін, у тым ліку дзяцей. Галоўная задача яе аўтараў - расказаць з дапамой здымкаў пра міграцыйны крызіс, паказаць рэальную сітуацыю на беларуска-польскай граніцы. "Прэзідэнт Беларусі не раз гаварыў, што свет будзе іншым, яго пераробяць, перафармаціруюць, а на фота, прадстаўленых на падрыхтаванай камандай БЕЛТА выставе, на мой погляд, якраз гэтыя працэсы і адлюстраваны - перадзел і перафармаціраванне, - падкрэсліла генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч. - Калі людзей проста канчаткова раздзялілі на першы і другі гатунак. Калі пашпарт грамадзяніна ЗША і Еўрасаюза нешта значыць. А пашпарт хлопчыка загінулага (фота на стэндзе гаворыць само за сябе) не значыць нічога. Яго можна збіць, гэтага хлопчыка, і выкінуць за агароджу. І не адказваць за гэта ў адпаведнасці з законам. Таму што табе можна ўсё".

"На граніцы сёння, вядома, іншая абстаноўка. Навошта цяпер гэтыя фота мы дасталі зноў, можна задацца пытаннем. Па вялікім рахунку там нічога не змянілася. Уладныя людзі спачатку рабавалі і знішчалі краіны, што сталі на шлях развіцця. Цяпер яны людзей з гэтых краін дабіваюць на сваёй граніцы. Мы бачым крывадушнасць у прыняцці ўсіх рашэнняў. Што, нехта з краін, якія сапраўды жывуць у беднасці, атрымлівае нешта ад збожжавай здзелкі? Не! Або Сірыі сусветная супольнасць дапамагла пасля землетрасення? Нельга, краіна ж пад санкцыямі. Там людзі для іх другога гатунку. БЕЛТА ў бягучым годзе будзе 105 гадоў. І ў нас унікальны фотаархіў. Уся гісторыя краіны. Дык вось, з моманту Вялікай Айчыннай такіх жудасных фота наш архіў не ведаў, каб дзеці, цяжарныя жанчыны спрабавалі выжыць, спалі зімой у лесе, замярзалі, былі збітыя - вось вам уся еўрапейская дэмакратыя, служэнне людзям і абарона правоў чалавека", - адзначыла Ірына Акуловіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі