Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 кастрычніка 2022, 10:35

З лютага ў Беларусь прыбылі амаль 58 тыс. грамадзян Украіны

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З лютага ў Беларусь прыбылі амаль 58 тыс. грамадзян Украіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.

Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, з 24 лютага па 7 кастрычніка ў Беларусь з тэрыторыі Украіны прыбылі 57 598 чалавек. Праз украінска-беларускую граніцу прайшлі 15 890 украінскіх грамадзян. 33 706 чалавек прыбылі ў Беларусь транзітам праз Польшчу. Праз беларуска-літоўскую граніцу ў нашу краіну прыехалі 6830 чалавек, праз беларуска-латвійскую - 1172 чалавекі.

За мінулы тыдзень у нашу краіну прыбылі 1600 грамадзян Украіны, з іх 1598 - транзітам праз краіны ЕС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі