Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2020, 12:24

З КоАП могуць выключыць склады правапарушэнняў, якія не прымяняюцца на практыцы - Алег Сліжэўскі

27 студзеня, Мінск /Наталля Ільічова - БЕЛТА/. Адміністрацыйная адказнасць па некаторых правапарушэннях, якія гадамі не сустракаюцца на практыцы, можа быць скасавана. А для асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і нярэдка прыцягваюцца да адміністрацыйных спагданняў, штрафы прапануецца замяніць іншымі відамі пакарання. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.

"Але пытанне аб абнаўленні КоАП і ПВКоАП разглядаецца больш комплексна і ўсебакова. Сёння гаварыць пра якія-небудзь папярэднія вынікі пакуль дачасна. Паступае вельмі вялікая колькасць прапаноў. Мінюст запытваў у тым ліку меркаванні і ў зацікаўленых дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць правапрымяненне ў гэтай галіне. Накіраванне прапаноў з боку грамадскасці, нашых грамадзян, ужо завершана. Усе заўвагі будуць абавязкова аналізавацца", - адзначыў Алег Сліжэўскі.

Паводле яго слоў, напрыклад, абмяркоўваецца навацыя, каб у прынцыпе скасаваць адказнасць па некаторых складах правапарушэнняў, паколькі ёсць такія, якія гадамі наогул не сустракаюцца на практыцы. "Навошта, хочацца спытаць, наяўнасць артыкулаў у кодэксе, якія не працуюць? Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача зрабіць КоАП такім, каб ён быў збалансаваным і меў акцэнт на папярэджанне праступкаў. Гэты дакумент не павінен быць нагрувашчаны занадта вялікім складам правапарушэнняў. Напрыклад, неправамернае выкарыстанне чырвонага крыжа і паўмесяца прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць. Як мінімум за апошнія тры гады гэты артыкул ні разу не выкарыстоўваўся і да адказнасці ніхто не прыцягваўся. Ці ёсць неабходнасць яго захавання ў КоАП, выклікае вялікае пытанне", - растлумачыў кіраўнік Мінюста.

Алег Сліжэўскі таксама паведаміў, што пры падрыхтоўцы праектаў КоАП і ПВКоАП плануецца катэгарызацыя правапарушэнняў у залежнасці ад ступені грамадскай небяспекі і цяжару наступстваў. Таксама плануецца сістэмны перагляд віду і памеру спагнанняў у залежнасці ад прычыненай шкоды.

Чакаецца скарачэнне кола дзяржорганаў і арганізацый, надзеленых правам складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пры гэтым магчыма пашырэнне функцый пракуратуры. Абмяркоўваецца пытанне і аб павелічэнні пераліку падстаў для вызвалення ад прымянення мер адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку з-за малазначнасці ўчыненага дзеяння.

Сур'ёзная работа праводзіцца і па карэкціроўцы Працэсуальна-выканаўчага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Справа ў тым, што сёння ўзнікае пытанне і з тэрмінамі прыцягнення да адказнасці, і з парадкам гэтай працэдуры. Міністэрства юстыцыі адказвае за прымусовае выкананне судовых рашэнняў.

"Мы бачым мноства праблем, звязаных з прыцягненнем да адказнасці пэўнай катэгорыі асоб. Ёсць такія грамадзяне, якія нідзе не працуюць, не маюць ніякай маёмасці, але з-за свайго асацыяльнага ладу жыцця рэгулярна прыцягваюцца да спагнанняў у выглядзе штрафаў. Ужо на стадыі складання пратакола службовая асоба разумее, што ўзяць штраф з такога парушальніка будзе проста нерэальна. Тым не менш, гэта працэсуальнае дзянне праводзіцца. Мы хочам выпрацаваць і ўнесці прапановы, згодна з якімі падыходы да прыцягнення да адказнасці былі б больш дыферэнцыраванымі ў залежнасці і ад характару парушэння, і ад дзейснасці прымяняльных мер. Інакш кажучы, у некаторых выпадках замест штрафу павінны выкарыстоўвацца іншыя віды прыцягнення да адказнасці", - удакладніў Алег Сліжэўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі