Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 жніўня 2021, 15:51

З Канстытуцыі прапануецца выключыць норму аб імкненні Беларусі да нейтралітэту - Міклашэвіч

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З Канстытуцыі прапануецца выключыць норму аб імкненні Беларусі да нейтралітэту. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Канстытуцыйнай камісіі, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта палажэнне ў дзеючай Канстытуцыі ёсць. Улічваючы рэчаіснасць, паколькі Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам АДКБ і фактычна ўваходзіць у ваенна-палітычны блок, трэба прывесці палажэнне Канстытуцыі ў адпаведнасць з аб'ектыўнай рэальнасцю", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

Старшыня КС падкрэсліў: "Пры гэтым на канстытуцыйным узроўні прапанавана замацаваць палажэнне, што з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з тэрыторыі нашай дзяржавы не будзе ніякіх пагроз іншым дзяржавам. А для абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспубліка Беларусь будзе выкарыстоўваць калектыўную абарону".

Сёння праходзіць чарговае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. На ім разглядаюцца ўдакладненні рэдакцыйнага характару распрацаваных Канстытуцыйнай камісіяй змяненняў у Асноўны закон на аснове заўваг членаў камісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі