Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2021, 17:32

З 5 красавіка адновяцца рэгулярныя зносіны паміж Мінскам і "Вялікім каменем"

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 5 красавіка аднаўляецца прыгарадны маршрут рэгулярных зносін нумар 2357-ТК паміж Мінскам і "Вялікім каменем", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.

Пачатковы пункт маршруту - станцыя метро "Уручча", канцавы - прыпынак "Адміністрацыйны цэнтр" у індустрыяльным парку. Рэйсы будуць ажыццяўляцца тры разы на дзень, акрамя суботы і нядзелі.

Адпраўленне ад "Уручча" ў 7.00, 08.20 і 18.20. У зваротным напрамку з прыпыначнага пункта "Адміністрацыйны цэнтр" можна будзе выехаць у 07.40, 17.40 і 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі