Сцяг Серада, 29 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лютага 2024, 16:38

З 1 верасня ўсе школы краіны пяройдуць на новыя ўмовы арганізацыі харчавання вучняў

Фота з архіва
Фота з архіва
28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 верасня ўсе школы краіны пяройдуць на новыя ўмовы арганізацыі харчавання вучняў. Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі "Аб выніках работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за 2023 год і асноўных задачах на 2024 год", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядзецца сістэмная работа па арганізацыі харчавання вучняў. У мінулым годзе па даручэнні ўрада быў рэалізаваны пілотны праект. З 1 верасня 2023 года 67 працэнтаў школ перайшлі на новыя ўмовы арганізацыі харчавання школьнікаў, з 1 студзеня 2024 года - ужо 76 працэнтаў школ. З 1 верасня 2024 года мы павінны поўнасцю перайсці на гэтыя падыходы", - праінфармаваў Андрэй Іванец.

У праект па ўкараненні новых прынцыпаў арганізацыі харчавання першапачаткова былі ўключаны 15 гарадскіх школ і гімназій, а таксама шэсць школ у сельскіх населеных пунктах. Затым геаграфія істотна пашырылася. У час эксперыменту вучні пратэсціравалі каля 500 страў, амаль 300 самых папулярных з іх увайшлі ў інфармацыйны зборнік тэхналагічных картак, любая ўстанова адукацыі можа ім скарыстацца.

У актавай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі "Аб выніках работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за 2023 год і асноўных задачах на 2024 год". У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі. На пасяджэнне калегіі былі запрошаны дэпутаты Нацыянальнага сходу Беларусі, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду Беларусі, рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі