14 чэрвеня, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. XXIII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" адкрыўся гала-канцэртам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
З прывітальным словам выступіў міністр культуры Анатоль Маркевіч, пасля чаго ён зачытаў віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
"23-і год мы збіраемся разам на гэтай гасціннай маладзечанскай зямлі, вітаем сяброў, каб убачыць свае добрыя напрацоўкі, паказаць нашу творчасць, нашу "беларускасць", нашу гісторыю, спадчыну", - сказаў міністр, размаўляючы з журналістамі да адкрыцця.

Паводле яго слоў, праходзячы па вуліцах Маладзечна, можна ўбачыць вялікую цікавасць да фестывалю ў жыхароў і гасцей горада. "Фестываль кожны год набірае абароты, дабаўляе і ўдзельнікаў - тых, хто мае вялікае жаданне прыехаць на гэту гасцінную зямлю і адпачыць душой, сэрцам. Тут асаблівая атмасфера, пануе вельмі добры настрой, павага да нашай культуры, нашай мовы", - дадаў міністр.

Анатоль Маркевіч адзначыў, што маладзечанская зямля збірае вядомых артыстаў, паэтаў, пісьменнікаў, кампазітараў. Фестываль у Маладзечне можа перарасці ў міжнародны. У гэтым годзе яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі дзевяці рэгіёнаў РФ.
Міністр падкрэсліў, што сфера культуры робіць вельмі шмат для аб'яднання беларусаў. "Каб мы былі разам, гаварылі пра нашу Беларусь толькі добрыя словы. Мы жывём у цудоўнай краіне, дзе вельмі спакойна і мірна", - падкрэсліў ён.
Паміж тым песенныя матывы ўжо з 11 чэрвеня, калі пачаліся фестывальныя мерапрыемствы, гучаць не толькі на сцэне Летняга амфітэатра. На асноўных пляцоўках, а гэта цэнтральная плошча, цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча, Палац культуры, музычны каледж імя М.К.Агінскага, пляцоўка каля кінатэатра "Радзіма", кожны дзень арганізуюцца канцэртныя праграмы творчых калектываў, спектаклі, прэзентацыі кніг, пленэры і майстар-класы.-0-

Фота Сяргея Шэлега