Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2024, 16:02

XII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Ніжнім Ноўгарадзе

Фота з архіва
Фота з архіва
28 чэрвеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. ХІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Такая інфармацыя агучана ў час пленарнага пасяджэння на тэму "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы" на палях XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу сказаць вялікія словы ўдзячнасці ад расійскіх удзельнікаў нашым беларускім сябрам, усім, хто ў гэтыя дні быў побач з намі, - сказала старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу РФ Валянціна Мацвіенка. - Мы чакаем вас у наступным годзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Ішла канкурэнтная барацьба паміж рэгіёнамі, перамог Ніжні Ноўгарад. Яны вельмі стараюцца, рыхтуюцца. Перасягнуць Беларусь, думаю, ужо немагчыма, але пастараемся, прынамсі, не горш".

"І самае галоўнае, аб чым мяне прасілі губернатары, - перадаць вялікія словы ўдзячнасці Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку. Ён заўсёды ўдзяляе вялікую ўвагу кіраўнікам нашых рэгіёнаў, сустракаецца з імі, любое пытанне заўсёды падтрымлівае, знаходзіць рашэнне. Заўсёды гэта цудоўная, дружалюбная, добразычлівая атмасфера. Таму ад імя ўсіх губернатараў, ад усіх удзельнікаў - вялікія словы ўдзячнасці перадайце, калі ласка, Аляксандру Рыгоравічу. Мы яго вельмі паважаем, любім у Расіі. Гэта чалавек, які за сваю Радзіму, за сваю Айчыну жыццё аддасць. Гэта добры прыклад для ўсіх людзей", - падкрэсліла старшыня Савета Федэрацыі.

ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў 27-28 чэрвеня ў Віцебску, Полацку, Наваполацку. Арганізатары мерапрыемства - Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі