Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 ліпеня 2024, 09:00

Вызваленне Беларусі. Задача - забяспечыць паўночны фланг наступлення Чырвонай Арміі ў Беларусі

Фота Мінабароны РФ
Фота Мінабароны РФ
12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час правядзення другога этапу Беларускай аперацыі ("Баграціён") Чырвоная Армія вяла наступленне і па іншых аператыўных напрамках. Так, з 10 па 27 ліпеня 1944 года войскі 2-га Прыбалтыйскага фронту праводзілі Рэжыцка-Дзвінскую аперацыю. Галоўнымі яе мэтамі быў разгром рэжыцка-дзвінскай групоўкі праціўніка, вызваленне Калінінскай вобласці і Латвійскай ССР, а таксама забеспячэнне ў ходзе беларускай наступальнай аперацыі наступлення з поўначы флангавых часцей 1-га Прыбалтыйскага фронту.

У ходзе правядзення аперацыі войскі 2-га Прыбалтыйскага фронту прарвалі пяць моцных абарончых рубяжоў праціўніка, разграмілі рэжыцка-дзвінскую групоўку і рушылі ў заходнім напрамку да 200 км. У выніку правядзення аперацыі вызвалена Калінінская вобласць, пачалося вызваленне Латвіі, быў забяспечаны паўночны фланг наступлення Чырвонай Арміі ў Беларусі.

12 ліпеня 1944 года Саўінфармбюро паведамляла: "На паўночны захад ад горада Полацк нашы войскі, фарсіраваўшы раку Дрыса, з баямі рухаліся наперад і занялі больш за 60 населеных пунктаў... На паўднёвы захад ад горада Ліда нашы войскі з баямі рухаліся наперад і занялі больш за 70 населеных пунктаў... На захад і паўднёвы захад ад горада Баранавічы нашы войскі, прадаўжаючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Баранавіцкай вобласці горадам Зэльва, а таксама з баямі занялі больш за 50 іншых населеных пунктаў... На Пінскім напрамку нашы войскі з баямі рухаліся наперад і занялі некалькі населеных пунктаў".

12 ліпеня 1944 года ў ходзе Рэжыцка-Дзвінскай аперацыі часці 2-га Прыбалтыйскага фронту вызвалілі горад Верхнядзвінск і гарадскі пасёлак Расоны Віцебскай вобласці. У ходзе Беластоцкай аперацыі часцямі 2-га Беларускага фронту вызвалены гарадскія пасёлкі Жалудок Шчучынскага раёна і Зэльва Гродзенскай вобласці. Войскі 3-га Беларускага фронту вызвалілі вёску Васілішкі Шчучынскага раёна.-0-
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Аперацыя
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі