Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 ліпеня 2024, 09:01

Вызваленне Беларусі. Штурм Гродна

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ходзе аперацыі "Баграціён" войскі 3-га і 2-га Беларускіх франтоў 16 ліпеня 1944 года пасля трохдзённых баёў штурмам авалодалі буйным чыгуначным вузлом і важным умацаваным раёнам абароны немцаў - горадам Гродна.

У час вызвалення горада нямецкімі войскамі быў узарваны шашэйны мост цераз Нёман, таму 16 ліпеня была вызвалена правабярэжная частка, і толькі 24 ліпеня - яго занёманская частка.

У вызваленні горада ўдзельнічала вялікая колькасць асобных часцей і падраздзяленняў. Адным з першых да Гродна выйшаў 3-ці гвардзейскі кавалерыйскі корпус генерала Мікалая Аслікоўскага і эскадрон 23-га кавалерыйскага палка пад камандаваннем Мікалая Аўчыннікава. Кавалерыстаў падтрымлівалі танкі са складу 198-га асобнага танкавага палка падпалкоўніка Канстанціна Карпава. Уварваўшыся ў горад вечарам 15 ліпеня 1944 года разам з кавалерыйскімі эскадронамі, яны расстралялі нямецкія гарматныя і кулямётныя пазіцыі. Адвагу праявілі і іншыя падраздзяленні беларускіх франтоў.

Згодна з атрыманым радыёперахопам, камандуючы нямецкай абаронай Гродна Курт фон Готберг атрымаў з Берліна загад на поўнае знішчэнне горада. Сапёры 1-й гвардзейскай Магілёўскай асобнай інжынерна-штурмавой брыгады ўвайшлі ў горад у ліку першых для размініравання шматлікіх будынкаў, падрыхтаваных немцамі да ўзрыву, і выратавалі Гродна.

Часцям і злучэнням, якія вызначыліся пры вызваленні горада, прысвоены ганаровыя найменні "гродзенскіх".-0-
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Аперацыя
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі