27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 27 ліпеня 1944 года ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі 28-я і 61-я арміі 1-га Беларускага фронту, якія наступалі на брэсцкім напрамку, выйшлі да ракі Заходні Буг на паўночны захад ад Брэста. 70-я армія фарсіравала раку на поўдзень ад горада, абышла Брэст з паўднёвага захаду і завяршыла акружэнне праціўніка.
На левым крыле фронту 2-я танкавая армія, праследуючы адыходзячага саперніка, рушыла наперад да 25-ці км і заняла горад Гарволін.
Войскі 2-га Беларускага фронту прадаўжалі наступленне ў напрамках Сухаволя і Беластока. Немцы беспаспяхова ўзмацнялі часці на гродзенскім напрамку, несучы пры гэтым цяжкія страты ў баях. У гэты час тэмп наступлення савецкіх войскаў істотна ўпаў, з 17 па 27 ліпеня войскі выйшлі да Аўгустоўскага канала. На правым крыле і ў цэнтры войскі фронту істотнага руху наперад не мелі.

На левым крыле 3-я армія штурмам авалодала горадам Беласток і выйшла на даваенную граніцу СССР, завяршыўшы Беластоцкую наступальную аперацыю. Фронт выканаў усе пастаўленыя перад ім задачы.
З 17 па 28 ліпеня савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Асвейскага, Бераставіцкага, Свіслацкага, Шарашэўскага, Драгічынскага, Сапоцкінскага, Жабінкаўскага, Кобрынскага, Маларыцкага, Дзівінскага, Камянецкага, Дамачаўскага і Высокаўскага раёнаў.-0-