15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 5-16 ліпеня 1944 года савецкія войскі праследвалі часці праціўніка, знішчаючы іх ар'ергарды і адбіваючы контратакі. Войскі 3-й арміі рушылі за пяць сутак на 120-125 км.
Войскі 2-га Беларускага фронту прадаўжалі наступленне ў напрамках Гродна, Беластока. Пераадольваючы ўпартае супраціўленне праціўніка, часці пашырылі займаемы плацдарм на рацэ Нёман, фарсіравалі раку Рось і рушылі на 5-6 км.
Як паведамляла 15 ліпеня Саўінфармбюро, на поўнач ад Ваўкавыска савецкія войскі з баямі занялі некалькі населеных пунктаў. На захад і паўднёвы захад ад Слоніма, пераадольваючы супраціўленне і контратакі праціўніка, прадаўжалі весці наступальныя баі, у час якіх занялі больш за 60 населеных пунктаў. На паўночны захад і захад ад Пінска, прадаўжаючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Пінскай вобласці горадам Лагішын, а таксама з баямі занялі больш за 20 іншых населеных пунктаў.

У ноч на 15 ліпеня савецкая авіяцыя зрабіла масіраваныя налёты на чыгуначны вузел Дзвінск, чыгуначныя станцыі Кобрын і Янаў (на захад ад Пінска). Бамбардзіроўцы былі падвергнуты воінскія эшалоны і ваенныя склады немцаў, у выніку бамбардзіроўкі былі падпалены сем чыгуначных саставаў. Сярод шматлікіх пажараў адбылося некалькі моцных узрываў. На станцыі Кобрын, акрамя таго, падпалены вялікія склады гаручага.-0-