25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 25 ліпеня 1944 года войскі 3-га Беларускага фронту часткай сіл правага крыла вялі наступальныя баі ў напрамку Каўнаса, але, сустрэўшы ўпартае супраціўленне праціўніка, істотнага руху наперад не мелі.
Адначасова прадаўжалася Беластоцкая аперацыя, у ходзе якой войскі 2-га Беларускага фронту прадаўжалі весці наступленне і сіламі цэнтральных злучэнняў з баямі прайшлі наперад на 12-16 км. 50-я армія прасунулася за дзень на 8-18 км і выйшла да ракі Сідра. Правафланговыя і левафланговыя войскі фронту сустрэлі моцнае агнявое супраціўленне праціўніка на загадзя падрыхтаваных абарончых рубяжах і прайшлі наперад на 1-3 км.

У ходзе правядзення Люблін-Брэсцкай аперацыі войскі 1-га Беларускага фронту на правым крыле адбівалі моцныя танкавыя атакі праціўніка з раёна на поўдзень ад горада Семятычы у паўночным напрамку, у цэнтры і на левым крыле прадаўжалі развіваць наступленне, прайшлі наперад да 25 км і занялі звыш 300 населеных пунктаў.
На беларускім напрамку адбываліся бязлітасныя баі. "Вораг нясе вялікія страты. Знішчана да 2000 нямецкіх салдат і афіцэраў. Спалена і падбіта 11 танкаў і самаходнай зброі. Захоплена ў немцаў 3 самаходныя і 28 палявых адзінак зброі, 13 мінамётаў, два склады боепрыпасаў, склад з маёмасцю сувязі і склад з гаручым", - паведамляла Саўінфармбюро.-0-