Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2024, 09:59

Вызваленне Беларусі. Баі на Брэсцкім напрамку

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 19 ліпеня 1944 года на Брэсцкім напрамку нашы войскі прадаўжалі наступленне, паведамляла Саўінфармбюро ў дзённай зводцы.

Праціўнік падцягнуў пехоту і танкі і спрабаваў вярнуць горад і чыгуначны вузел Гайнаўка, заняты напярэдадні савецкімі часцямі.

Немцы ўвялі ў бой часці дывізіі СС "Вікінг" (дывізія пад гэтай назвай была знішчана савецкімі войскамі ў лютым 1944 года, але немцы наспех сфарміравалі новую эсэсаўскую дывізію з той жа назвай і адправілі на савецка-германскі фронт). Нашы байцы нанеслі праціўніку сустрэчны ўдар і адкінулі яго на зыходныя пазіцыі. На полі бою засталося да 400 варожых трупаў. Узята ў палон у поўным складзе рота 5-й венгерскай лёгкапяхотнай дывізіі. На поўдзень ад горада Гайнаўка савецкія часці, з баямі ідучы наперад, авалодалі горадам і чыгуначнай станцыяй Кляшчэлі. Такім чынам, чыгунка Беласток - Брэст была перарэзана савецкімі войскамі.

На захад ад горада Ваўкавыск нашы войскі, фарсіраваўшы раку Свіслач, з баямі занялі некалькі населеных пунктаў, у тым ліку буйныя - Петрашэвічы, Крушыняны, Хамянтоўцы, Баброўнікі, Жубры, Дубляны - і чыгуначную станцыю Крынкі.-0-

Фота з архіва БЕЛТА і БДАКФФД
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі