29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны пераможцы рэспубліканскай спартакіяды "Здароўе" сярод супрацоўнікаў СМІ, якая прайшла ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.
Першае месца заняла каманда Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, другое - СТАА "Космас ТБ", трэцяе - каманда Віцебскай вобласці.
У бягучым годзе ўдзельнікамі спартыўнага спаборніцтва сталі 20 каманд і амаль 500 чалавек. Гэта рэкордная колькасць удзельнікаў. Каманда Беларускага тэлеграфнага агенцтва таксама прыняла актыўны ўдзел у спаборніцтвах.
Першае месца заняла каманда Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, другое - СТАА "Космас ТБ", трэцяе - каманда Віцебскай вобласці.
Каманды спаборнічалі ў валейболе, міні-футболе, настольным тэнісе, лёгкаатлетычным кросе, гіравым спорце, перацягванні каната, дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.-0-
Фота Сяргея Шэлега