Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2020, 14:16

Вызначаны даты бясплатных кансультацый адвакатамі

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасяджэнні савета Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) зацверджаны даты бясплатных кансультацый маламаёмных грамадзян. Такая інфармацыя размешчана на сайце БРКА, паведамляе БЕЛТА.

У гэтым годзе адвакаты пракансультуюць 13 сакавіка - з нагоды Дня Канстытуцыі Беларусі, 8 мая - Дня Перамогі, 26 чэрвеня - Дня ўтварэння адвакатуры Беларусі, 1 кастрычніка - Дня пажылых людзей, і 4 снежня - Дня юрыста.

Як правіла, у гэтыя дні бясплатна кансультуюць ва ўсіх адвакацкіх установах краіны. Адвакаты растлумачваюць дзеючае заканадаўства ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага і жыллёвага права.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі