Сцяг Панядзелак, 12 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2025, 11:23

Выставы, кірмаш і 8-гадзінны канцэрт. Сямейны фестываль "Наша Перамога" ў Мінску

(АБНОЎЛЕНА 16:55)

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 10 мая пройдзе сямейны фестываль "Наша Перамога". Святочныя мерапрыемствы разгорнуцца на пляцоўцы каля Палаца спорту і набярэжнай ракі Свіслач - адной з буйнейшых адкрытых прастор у цэнтры горада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З 12.00 да 23.00 гасцей чакаюць выставы, кірмаш, гастразоны і васьмігадзінны канцэрт. На сцэне выступяць беларускія і расійскія артысты, спецыяльны госць - спявак Niletto.

Наведвальнікі ўбачаць тэхніку Міністэрства абароны, МНС, кінастудыі "Беларусьфільм", экспазіцыю ДТСААФ. Будзе таксама прадстаўлена новая фотавыстава БЕЛТА "Перамога ў памяці жыве", якая ўключае больш за 100 архіўных здымкаў.



Таксама можна будзе наведаць выставу "Подзвігі і лёсы партызан у дакументах" з інтэрактыўнай панэллю для пошуку інфармацыі аб сваяках - удзельніках вайны. Сваю экспазіцыю прадставіць аб'яднанне "Патрыёты Беларусі".

Для дзяцей арганізаваны гульнявыя зоны, майстар-класы і актыўнасці ад ратавальнікаў і хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Упершыню будзе прадстаўлена прадукцыя BELAZ пад адкрытым небам.

МТЗ і МАЗ пакажуць сучасную тэхніку, прадпрыемствы харчовай прамысловасці правядуць дэгустацыі. З 12.00 да 15.00 выступяць мажарэткі і ваенны аркестр. У 15.00 пачнецца гала-канцэрт.

Будуць таксама працаваць фуд-корты і кірмаш "Гарошак маркет".

Фестываль "Наша Перамога" стане працягам святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі. Па інфармацыі МУС, парад, які прайшоў 9 мая ў сталіцы, сабраў каля 180 тыс. гледачоў, што стала рэкордам за ўсю гісторыю яго правядзення ў Мінску.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі