Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2024, 18:17

Выстаўка-продаж вырабаў людзей з інваліднасцю пройдзе ў Першым нацыянальным гандлёвым доме

Фота Мінпрацы
Фота Мінпрацы
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да Дня інвалідаў з 29 лістапада па 1 снежня ў Першым нацыянальным гандлёвым доме пройдзе выстаўка-продаж вырабаў людзей з інваліднасцю "Тварэнні сэрцаў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У ведамстве адзначылі, што выстаўка-продаж арганізавана сумесна з Беларускім саюзам жанчын. Месцам правядзення выбрана адна з самых наведваемых лакацый сталіцы - Першы нацыянальны гандлёвы дом. "Мерапрыемства прымеркавана да Дня інвалідаў і аб'яднае каля 60 умельцаў з розных ТЦСАН і сацыяльных пансіянатаў краіны", - падкрэслілі ў Мінпрацы.

Так, адкрыццё выстаўкі адбудзецца 29 лістапада ў 11.30. Працаваць яна будзе ў пятніцу з 11.30 да 22.00, у суботу з 10.00 да 22.00 і нядзелю з 10.00 да 13.00.

На выстаўцы-продажы прадставяць шырокі выбар вырабаў, створаных у творчых гуртках і майстэрнях устаноў сацыяльнага абслугоўвання. Гэта швейныя вырабы, карціны, прадукцыя з гліны, гіпсу, дрэва, дэкаратыўна-прыкладная творчасць і шмат іншага.

Акрамя самой выстаўкі-продажу госці змогуць пабываць у інтэрактыўных зонах. У дзень адкрыцця адбудзецца святочны канцэрт з удзелам маладых артыстаў эстрады і творчых калектываў людзей з інваліднасцю. Пройдуць майстар-класы па нейрагімнастыцы, "Эрудыт-мазаіка па беларускай сімволіцы", бліцгульня з выкарыстаннем QR-кода "5 фактаў аб сацыяльнай абароне". Будуць арганізаваны фотазона з імгненным фотадрукам, інклюзіўная кавярня.

У Мінпрацы падкрэслілі, што ў Беларусі ўдзяляецца асаблівая ўвага развіццю творчых здольнасцей і талентаў людзей з інваліднасцю. Для гэтага ва ўсіх 146 тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуюць 370 рэабілітацыйна-працоўных майстэрань, амаль 1,8 тыс. гурткоў (клубаў) па інтарэсах. На пастаяннай аснове іх наведваюць больш за 8,3 тыс. людзей з інваліднасцю.

Творчасць таксама з'яўляецца незаменным элементам сацыяльнай інтэграцыі для больш як 1,2 тыс. людзей з інваліднасцю ў сацыяльных пансіянатах і аддзяленнях суправаджальнага пражывання. "У сваю чаргу выстаўка-продаж "Тварэнні сэрцаў" - важны крок у справе прыцягнення ўвагі грамадства да пытанняў інклюзіі людзей з інваліднасцю праз раскрыццё і папулярызацыю іх творчых здольнасцей", - адзначылі ў міністэрстве.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі