Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Выстаўка фотаработ БЕЛТА прадстаўлена ў Нацыянальнай галерэі Пакістана

Грамадства 19.03.2019 | 19:25
Ісламабад. Фота з архіва
Ісламабад. Фота з архіва

19 сакавіка, Ісламабад /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Суверэнная Беларусь: Людзі. Падзеі. Дасягненні", падрыхтаваная на аснове здымкаў з фотаархіва Беларускага тэлеграфнага агенцтва, адкрылася ў Нацыянальнай галерэі Пакістана.

Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч, кіраўнік беларуска-пакістанскай парламенцкай групы дружбы Якуб Шэйх і генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч
Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч, кіраўнік беларуска-пакістанскай парламенцкай групы дружбы Якуб Шэйх і генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч'

Экспазіцыя, прысвечаная 25-годдзю беларуска-пакістанскіх дыпламатычных адносін, а таксама гісторыі, традыцыям, культуры і дасягненням Беларусі, выклікала вялікую цікавасць у прадстаўнікоў грамадскіх колаў, творчай інтэлігенцыі, СМІ і дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Пакістане.

У час фотавыставы
У час фотавыставы'

У час фотавыставы
У час фотавыставы'

У час фотавыставы
У час фотавыставы'

У час урачыстай цырымоніі прэзентацыі генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч выклала асноўную канцэпцыю выстаўкі, акцэнтаваўшы ўвагу на цеснай сувязі сучаснай Беларусі з яе гістарычным мінулым. Ад імя урада Пакістана з прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня беларуска-пакістанскай парламенцкай групы дружбы Якуб Шэйх.

У Ісламабадзе Ірына Акуловіч сустрэлася з федэральным міністрам інфармацыі і вяшчання Пакістана Чаудры Фавадам Хусэйнам, палітычнымі дзеячамі краіны і парламентарыямі.

Дырэктар інфармагенцтва Associated Press of Pakistan Мухамад Камар Улах і генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч у час падпісання мемарандума
Дырэктар інфармагенцтва Associated Press of Pakistan Мухамад Камар Улах і генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч у час падпісання мемарандума'

З медыяпартнёрам БЕЛТА - інфармагенцтвам Associated Press of Pakistan (APP) дасягнута дамоўленасць аб развіцці ўзаемадзеяння ў сферы абмену інфармацыйным кантэнтам і яго дыверсіфікацыі. З гэтай мэтай бакамі абноўлены мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях інфармацыйнага супрацоўніцтва (папярэдні дакумент быў падпісаны ў 2015 годзе).-0-

Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч, генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч і федэральны міністр інфармацыі і вяшчання Пакістана
Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч, генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч і федэральны міністр інфармацыі і вяшчання Пакістана'

Фота БЕЛТА/APP

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.