Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 снежня 2018, 16:26

Высокі прафесіяналізм беларускіх кардыяхірургаў адзначаюць амерыканскія калегі

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Высокі прафесіяналізм беларускіх урачоў адзначыў на сустрэчы з журналістамі ў Мінску кардыяхірург Лон Анест з ЗША, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лон Анест у складзе вялікай каманды амерыканскіх спецыялістаў прыбыў у Беларусь, каб дапамагчы ўкараніць у практыку новую тэхналогію ў галіне кардыяхірургіі. Пасля аперацыі доктар адзначыў, што беларускія спецыялісты - хірургі, кардыёлагі, рэнтгенэндаваскулярныя хірургі - валодаюць высокім прафесіяналізмам. "Мы мелі магчымасць працаваць практычна па ўсім свеце. Ваша каманда знаходзіцца абсалютна на адным узроўні з урачамі з ЗША, Англіі, Паўднёва-Усходняй Азіі", - сказаў ён.

Амерыканскі медык таксама ацаніў тэрапеўтычныя падыходы і стандарты медыцынскай дапамогі, што прымяняюцца ў Беларусі. Ён адзначыў, што ўсе прадэманстраваныя яму пацыенты атрымліваюць аптымальнае, сучаснае лячэнне на дааперацыйным этапе.

У РНПЦ "Кардыялогія" сёння ўпершыню ў краіне правялі гібрыдную аперацыю ў галіне кардыяхірургіі. "Гэта абсалютна новая методыка, якая распрацавана некалькі гадоў таму ў ЗША. Яна заключаецца ў тым, што мы ажыццяўляем змяншэнне і рэмадуляванне левага жалудачка сэрца шляхам гібрыднага доступу: хірургічнага і ўнутрысасудзістага. Тым самым мы дасягаем большага выніку з меншай траўмай для пацыента", - растлумачыў загадчык рэнтгенаперацыйнай РНПЦ Алег Паланецкі.

Беларусы рыхтаваліся да аперацыі на працягу года, вялі перагаворы, сустракаліся з распрацоўшчыкамі методыкі. Вынікам задаволены. "Мы зменшылі аб'ём камеры сэрца прыкладна на 40 працэнтаў, што забяспечыць лепшую якасць жыцця для пацыента і тым самым як мінімум прадоўжыць той час, пакуль спатрэбяцца больш істотныя хірургічныя ўмяшанні", - дадаў Алег Паланецкі.

Аперацыя ў першую чаргу прызначана для пацыентаў, якія перанеслі востры інфаркт міякарда, у выніку чаго ўтварыўся рубец левага жалудачка - значны ўчастак сардэчнай мышцы, які не скарачаецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі