Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2024, 15:06

"Высокаўраджайныя, лёжказдольныя, устойлівыя да хвароб". У НАН расказалі аб новых сартах бульбы

Фота з архіва
Фота з архіва
31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб новых сартах бульбы, якія вырошчваюцца ў Беларусі, расказаў на прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага дырэктара РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве" Андрэй Чайкоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашым цэнтры вядзецца селекцыя па 76 культурах, сярод якіх бульба, пладовыя, ягадныя, арэхаплодныя і агароднінныя культуры. Штогод у сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі пасадка бульбы сартоў айчыннай селекцыі займае 50-55 працэнтаў, яблыні і грушы - каля 80 працэнтаў, а па агароднінных культурах - прыблізна 20 працэнтаў. За апошнія 4 гады па выніках дзяржаўнага выпрабавання ў сельскагаспадарчую вытворчасць рэспублікі дапушчаны 11 новых сартоў бульбы. Сучасныя беларускія сарты бульбы, як правіла, нематодаўстойлівыя і маюць высокую патэнцыяльную ўраджайнасць", - расказаў Андрэй Чайкоўскі.
Паводле яго слоў, сярод навінак - раннія сарты "Першацвет" і "Юлія", якія вызначаюцца фарміраваннем таварнага ўраджаю ў раннія тэрміны ўборкі. Клубні сорту "Першацвет" добра захоўваюцца ў зімовы перыяд. Сорт "Юлія" прыдатны для прамысловай перапрацоўкі на чыпсы і да вакуумавання.

"Сярэдняраннія сарты бульбы "Карсан" і "Мастак" валодаюць комплекснай устойлівасцю да хвароб. Сорт "Мастак" у спрыяльных умовах фарміруе ўраджайнасць да 70,5 т/га. У той жа час клубні сорту "Карсан" маюць выдатную лёжказдольнасць. Новыя сярэдняспелыя сарты "Гарантыя" і "Водар" пераўзыходзяць вядомы сорт "Скарб" па ўраджайнасці - да 65-70 т/га. Клубні гэтых сартоў прыдатныя для вытворчасці бульбапрадуктаў з улікам агракліматычнай зоны вырошчвання і часу перапрацоўкі", - заявіў намеснік генеральнага дырэктара РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве".

Ён падкрэсліў, што беларускія селекцыянеры-бульбаводы традыцыйна працуюць над стварэннем крухмалістых сартоў сярэдняпозняга тэрміну паспявання. Сярод навінак - два сталовыя сарты "Нара" і "Рубін", а таксама сарты "Крок" і "Баярскі" сталовага і тэхнічнага прызначэння. Патэнцыяльная ўраджайнасць гэтых сартоў - 60-65 т/га. Яны валодаюць комплекснай устойлівасцю да хвароб, прыдатнасцю для прамысловай перапрацоўкі на розныя віды бульбапрадуктаў.

"Сарты "Крок" і "Баярскі" вызначаюцца высокай колькасцю крухмалу - да 22 працэнтаў. Сорт "Баярскі" мае высокую патэнцыяльную ўраджайнасць - да 71,5 т/га. Таксама дапушчаны ў сельскагаспадарчую вытворчасць першы беларускі сорт з пігментаванай мякаццю клубняў "Сапфір", - канстатаваў Андрэй Чайкоўскі.-0- 

Скрыншот відэа BPC.BY
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі