2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Роўна 80 гадоў таму байцы Чырвонай Арміі вызвалілі Мінск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Беларусі памятаюць і шануюць гераічны подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, якія цаной неймаверных намаганняў заваявалі для нас мірнае неба і спакойнае жыццё. У памятную дату 3 ліпеня Мінск прымае ваенны парад, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Старт парада запланаваны на 9.00. Прамую трансляцыю можна будзе глядзець на YouTube-канале БЕЛТА.
Ваенны парад у азнаменаванне памятнай для кожнага беларуса даты будзе па-сапраўднаму маштабным: у ім прымуць удзел больш як 5 тыс. ваеннаслужачых, а ў складзе механізаванай калоны пройдзе больш як 300 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі. Вышэйшы пілатаж абяцаюць і ў небе. Над горадам-героем Мінскам праляцяць 47 сучасных баявых машын ваеннай авіяцыі Беларусі і Расіі.
Праходжанне механізаванай калоны пачнуць легендарныя танкі Перамогі Т-34. За імі ў адзіным страі пройдуць беларускія "Паланэзы" і расійскія "Іскандэры", танкі Т-72Б3, рэактыўныя сістэмы залпавага агню "БелГрад" і "Ураган", зенітныя ракетныя комплексы С-300 ПС і С-400 "Трыумф", а таксама мноства іншых відаў тэхнікі.
У небе над Мінскам жыхары і госці нашай сталіцы ўбачаць верталёты Мі-8МТВ5 і Ка-52 "Алігатар", самалёты Як-130 і Ан-26 і іншыя машыны баявой авіяцыі.-0-