Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2024, 10:40

"Выраслі кратна". Як пашырылася геаграфія краін-удзельніц праекта "Поезд Памяці"

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання, першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ" Аляксандр Лук'янаў расказаў аб задачы праекта "Поезд Памяці" і пашырэнні геаграфіі краін-удзельніц.

Лук'янаў нагадаў, што праект пачаў адлік у 2022 годзе па ініцыятыве старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай і спікера Савета Федэрацыі Федэральнага сходу РФ Валянціны Мацвіенка.

"Два нашы важныя заканадаўчыя органы ў маштабе Саюзнай дзяржавы вызначылі, што праект павінен быць маштабаваны. Таму што быў у нас маладзёжны поезд у свой час, ён курсіраваў толькі на тэрыторыі Беларусі, у Расійскай Федэрацыі былі такія праекты. Але ў 2022 годзе было прынята рашэнне, якое падтрымаў Прэзідэнт, аб'яднацца і праехаць, паказаць моладзі розныя куткі Беларусі і Расійскай Федэрацыі", - сказаў Аляксандр Лук'янаў.

Першы пункт на маршруце і месца яго завяршэння, паводле слоў Аляксандра Лук'янава, застаюцца ранейшымі. "Ужо традыцыяй становіцца (быць у Брэсце. - Заўвага БЕЛТА) з 21 на 22 чэрвеня, у ноч, калі адбылася трагедыя ў Брэсцкай крэпасці, цяпер гэта Дзень памяці і смутку, - сказаў першы сакратар ЦК БРСМ. - Далей праект ідзе па тэрыторыі Беларусі, праходзіць у Расійскай Федэрацыі".

Аляксандр Лук'янаў падкрэсліў, што геаграфія краін - удзельніц праекта пашырылася ў параўнанні з мінулым годам: "У гэтым годзе праект папоўнілі Казахстан, Узбекістан, Азербайджан, Таджыкістан. Ну і, само сабой, Кыргызстан, Расійская Федэрацыя Арменія і Беларусь. Усяго восем краін. Кратна выраслі: з чатырох да васьмі краін-удзельніц".-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на втыворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі