4 лістапада, Барысаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стартаваў аператыўны збор з кіруючым складам Узброеных Сіл на 227-м агульнавайсковым палігоне. Збор будзе праходзіць 4-5 лістапада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна, аператыўны збор з'яўляецца неад'емнай часткай сістэмы навучання. Ён дае магчымасць падвесці вынікі навучальнага года, абмеркаваць асноўныя напрамкі развіцця тэорыі ваеннага майстэрства і прымяненне іх на практыцы. "У рамках збору вам будуць дадзены рэкамендацыі па вырашэнні найбольш складаных задач падрыхтоўкі войскаў. Сучасныя тэндэнцыі развіцця сродкаў узброенай барацьбы паказваюць актыўнае ўкараненне новых тэхналогій, якія даюць магчымасць весці бескантактавыя баявыя дзеянні з прымяненнем розных інавацый як для вядзення разведкі, нанясення агнявога паражэння, так і ў інтарэсах перамяшчэння людскіх і матэрыяльных рэсурсаў. Тут жа пытанні падрыхтоўкі да прымянення агульнавайсковых падраздзяленняў, падраздзяленняў разведкі, сувязі, тылавога і тэхнічнага забеспячэння, мабільных агнявых груп, у тым ліку пры паўсюдным выкарыстанні беспілотных авіяцыйных комплексаў і рабатызаваных платформ", - звярнуў увагу міністр абароны.
Віктар Хрэнін падкрэсліў, што з улікам вышэйсказанага ў рамках першага этапу аператыўнага збору будуць праведзены паказныя заняткі. "На падрыхтаваных вучэбных месцах вас азнаёмяць з сучаснымі падыходамі да навучання войскаў на аснове аналізу вопыту сучасных ваенных канфліктаў. Акрамя таго, будуць прадэманстраваны існуючыя на ўзбраенні беспілотныя лятальныя апараты і сродкі процідзеяння ім. Сярод іх не толькі заводскія варыянты, але і так званыя аўтарскія распрацоўкі, створаныя рукамі саміх ваеннаслужачых. Настойліва рэкамендую ўсім прысутным уважліва вывучыць прапанаваныя падыходы да навучання войскаў і ўкараніць іх у практыку падрыхтоўкі ў новым навучальным годзе", - зрабіў акцэнт ён.
Начальнік упраўлення прымянення і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных Сіл Аляксандр Васякін расказаў, што яшчэ літаральна 2-3 гады таму беспілотная авіяцыя вырашала кароткі спектр задач. "Гэта ў асноўным былі разведвальныя задачы, якія дапамагалі камандзіру, камандуючым выяўляць цэлі для прыняцця рашэнняў па іх паражэнні. Сёння беспілотная авіяцыя вырашае больш шырокі спектр задач. Гэта разведвальныя, ударныя задачы, дастаўка грузаў і боепрыпасаў, эвакуацыя параненых, падвоз медыкаментаў і прадуктаў. Беспілотная авіяцыя сёння ўкараняецца ва ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы. Беспілотная авіяцыя ўжо з'яўляецца не толькі інструментам Узброеных Сіл, а таксама з'яўляецца інструментам іншых органаў і арганізацый", - растлумачыў ён.
Навучанне праводзіцца ў Ваеннай акадэміі Беларусі, іншых ваенна-навучальных установах, а таксама ў грамадзянскіх ВНУ. На сёння больш за дзясятак грамадзянскіх устаноў адукацыі выкладаюць асновы беспілотнай авіяцыі. "Маладыя людзі, якія выпускаюцца з вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку грамадзянскіх, ужо маюць паняцце, што такое беспілотны лятальны апарат, як яго выкарыстоўваць і як яго прымяняць", - звярнуў увагу Аляксандр Васякін.
Акрамя таго, ён расказаў, якія патрабаванні прад'яўляюцца да аператара беспілотных лятальных комплексаў. "Першае - узроставы кантэнт. Мы набіраем на аператараў БПЛА маладых людзей узростам да 35 гадоў. Другое, калі мы адбіраем аператараў, абавязкова пытаем іх, ці гулялі яны ў камп'ютарныя гульні. Таму што тыя людзі, якія вельмі моцна захапляюцца камп'ютарнымі гульнямі, яны паказваюць найлепшыя вынікі пры кіраванні дронамі і выкананні баявых задач. Адназначна з'яўляецца важным аспектам тэхнічны стан дрона і яго абслугоўванне. Таму людзі, якія маюць тэхнічны склад розуму, таксама ў прыярытэце для адбору ў аператары беспілотных лятальных апаратаў", - растлумачыў начальнік упраўлення.
Таксама Аляксандр Васякін дадаў, што пры правядзенні збораў з ваеннаабавязанымі па падрыхтоўцы аператараў БПЛА людзі самі выказваюць жаданне пайсці на іх. "Таму праблем на сёння з падрыхтоўкай аператараў і падрыхтаванымі людзьмі ў нас няма", - рэзюмаваў ён.
Начальнік 2-га ўпраўлення штаба тылу Міністэрства абароны Вадзім Сцяпук расказаў, што на аснове аналізу вопыту спецыяльнай ваеннай аперацыі Узброеныя Сілы прымяняюць размяшчэнне асабовага складу і тэхнікі ў заглыбленых аб'ектах. У іх прысутнічаюць элементы батальёна матэрыяльнага забеспячэння, якія прадстаўлены пунктам кіравання, медыцынскім пунктам, палявым харчовым пунктам, палявым складам гаручага, палявой лазняй і, адпаведна, размяшчэннем. "Асноўнымі асаблівасцямі гэтых элементаў з'яўляецца тое, што асабовы склад працуе кругласутачна пад зямлёй. Адпаведна, арганізавана кіраванне і сувязь на месцах - як правадная, так і радыё. Наогул, усе віды сувязі", - рэзюмаваў ён.-0-
Паводле слоў міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна, аператыўны збор з'яўляецца неад'емнай часткай сістэмы навучання. Ён дае магчымасць падвесці вынікі навучальнага года, абмеркаваць асноўныя напрамкі развіцця тэорыі ваеннага майстэрства і прымяненне іх на практыцы. "У рамках збору вам будуць дадзены рэкамендацыі па вырашэнні найбольш складаных задач падрыхтоўкі войскаў. Сучасныя тэндэнцыі развіцця сродкаў узброенай барацьбы паказваюць актыўнае ўкараненне новых тэхналогій, якія даюць магчымасць весці бескантактавыя баявыя дзеянні з прымяненнем розных інавацый як для вядзення разведкі, нанясення агнявога паражэння, так і ў інтарэсах перамяшчэння людскіх і матэрыяльных рэсурсаў. Тут жа пытанні падрыхтоўкі да прымянення агульнавайсковых падраздзяленняў, падраздзяленняў разведкі, сувязі, тылавога і тэхнічнага забеспячэння, мабільных агнявых груп, у тым ліку пры паўсюдным выкарыстанні беспілотных авіяцыйных комплексаў і рабатызаваных платформ", - звярнуў увагу міністр абароны.
Віктар Хрэнін падкрэсліў, што з улікам вышэйсказанага ў рамках першага этапу аператыўнага збору будуць праведзены паказныя заняткі. "На падрыхтаваных вучэбных месцах вас азнаёмяць з сучаснымі падыходамі да навучання войскаў на аснове аналізу вопыту сучасных ваенных канфліктаў. Акрамя таго, будуць прадэманстраваны існуючыя на ўзбраенні беспілотныя лятальныя апараты і сродкі процідзеяння ім. Сярод іх не толькі заводскія варыянты, але і так званыя аўтарскія распрацоўкі, створаныя рукамі саміх ваеннаслужачых. Настойліва рэкамендую ўсім прысутным уважліва вывучыць прапанаваныя падыходы да навучання войскаў і ўкараніць іх у практыку падрыхтоўкі ў новым навучальным годзе", - зрабіў акцэнт ён.
Начальнік упраўлення прымянення і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных Сіл Аляксандр Васякін расказаў, што яшчэ літаральна 2-3 гады таму беспілотная авіяцыя вырашала кароткі спектр задач. "Гэта ў асноўным былі разведвальныя задачы, якія дапамагалі камандзіру, камандуючым выяўляць цэлі для прыняцця рашэнняў па іх паражэнні. Сёння беспілотная авіяцыя вырашае больш шырокі спектр задач. Гэта разведвальныя, ударныя задачы, дастаўка грузаў і боепрыпасаў, эвакуацыя параненых, падвоз медыкаментаў і прадуктаў. Беспілотная авіяцыя сёння ўкараняецца ва ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы. Беспілотная авіяцыя ўжо з'яўляецца не толькі інструментам Узброеных Сіл, а таксама з'яўляецца інструментам іншых органаў і арганізацый", - растлумачыў ён.Навучанне праводзіцца ў Ваеннай акадэміі Беларусі, іншых ваенна-навучальных установах, а таксама ў грамадзянскіх ВНУ. На сёння больш за дзясятак грамадзянскіх устаноў адукацыі выкладаюць асновы беспілотнай авіяцыі. "Маладыя людзі, якія выпускаюцца з вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку грамадзянскіх, ужо маюць паняцце, што такое беспілотны лятальны апарат, як яго выкарыстоўваць і як яго прымяняць", - звярнуў увагу Аляксандр Васякін.
Акрамя таго, ён расказаў, якія патрабаванні прад'яўляюцца да аператара беспілотных лятальных комплексаў. "Першае - узроставы кантэнт. Мы набіраем на аператараў БПЛА маладых людзей узростам да 35 гадоў. Другое, калі мы адбіраем аператараў, абавязкова пытаем іх, ці гулялі яны ў камп'ютарныя гульні. Таму што тыя людзі, якія вельмі моцна захапляюцца камп'ютарнымі гульнямі, яны паказваюць найлепшыя вынікі пры кіраванні дронамі і выкананні баявых задач. Адназначна з'яўляецца важным аспектам тэхнічны стан дрона і яго абслугоўванне. Таму людзі, якія маюць тэхнічны склад розуму, таксама ў прыярытэце для адбору ў аператары беспілотных лятальных апаратаў", - растлумачыў начальнік упраўлення.
Таксама Аляксандр Васякін дадаў, што пры правядзенні збораў з ваеннаабавязанымі па падрыхтоўцы аператараў БПЛА людзі самі выказваюць жаданне пайсці на іх. "Таму праблем на сёння з падрыхтоўкай аператараў і падрыхтаванымі людзьмі ў нас няма", - рэзюмаваў ён.
Начальнік 2-га ўпраўлення штаба тылу Міністэрства абароны Вадзім Сцяпук расказаў, што на аснове аналізу вопыту спецыяльнай ваеннай аперацыі Узброеныя Сілы прымяняюць размяшчэнне асабовага складу і тэхнікі ў заглыбленых аб'ектах. У іх прысутнічаюць элементы батальёна матэрыяльнага забеспячэння, якія прадстаўлены пунктам кіравання, медыцынскім пунктам, палявым харчовым пунктам, палявым складам гаручага, палявой лазняй і, адпаведна, размяшчэннем. "Асноўнымі асаблівасцямі гэтых элементаў з'яўляецца тое, што асабовы склад працуе кругласутачна пад зямлёй. Адпаведна, арганізавана кіраванне і сувязь на месцах - як правадная, так і радыё. Наогул, усе віды сувязі", - рэзюмаваў ён.-0-
Фота Сяргея Шэлега
