Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2021, 19:44

Выпускніца Універсітэта МНС перамагла ў міжнародным конкурсе на лепшую навуковую работу

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцам міжнароднага конкурсу на лепшую навуковую работу ў расійскім сеткавым выданні "Навуковыя даследаванні XXI стагоддзя" стала выпускніца магістратуры факультэта падрыхтоўкі кіруючых кадраў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Вольга Адзіева. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Андрэй Садоўскі.

Конкурсны артыкул пра спецыфіку работы па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця аргкамітэтам конкурсу прызнаны лепшым у секцыі "Тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі)" і ўзнагароджана дыпломам I ступені.

"У сваім артыкуле аўтар расказвае аб практычных аспектах работы з дзецьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. Варта адзначыць, што актуальнасць выбранай тэмы імкліва ўзрасла пасля стварэння ў Беларусі сеткі адукацыйных цэнтраў бяспекі жыццядзейнасці. Акрамя таго, у рабоце падрабязна выкладзена праблематыка даследавання, а таксама аўтар робіць акцэнт на неабходнасці фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў сучасным грамадстве, што праяўляецца ва ўзрастанні і павелічэнні колькасці, форм і метадаў правядзення прафілактычных мерапрыемстваў. Навуковымі кіраўнікамі пераможцы выступілі старшы выкладчык кафедры гуманітарных навук Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Віталь Навіцкі і выкладчык кафедры Юрый Каркін", - расказаў Андрэй Садоўскі.

У міжнародным конкурсе прынялі ўдзел аўтары з Беларусі, Казахстана і Расіі - усяго больш за 100 чалавек. Арганізатары - навукова-выдавецкі цэнтр "Свет навукі" (Расія) і сеткавае выданне "Навуковыя даследаванні XXI стагоддзя" (Расія). Мэта - стымуляванне развіцця навукова-даследчай работы студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў і выкладчыкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі