Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 ліпеня 2018, 12:27

Выпускнікі ў Беларусі змогуць пераразмеркавацца на ваенную службу па кантракце

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўнесены змяненні і дапаўненні ў парадак размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на работу, далейшага накіравання на работу выпускнікоў, пакрыцця затрачаных дзяржавай сродкаў на іх падрыхтоўку і мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, рабочых, служачых. Адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 527 ад 12 ліпеня 2018 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, у Палажэнні аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на работу, далейшага накіравання на работу выпускнікоў, якія атрымалі паслявузаўскую вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю, удакладнены крытэрыі, па якіх вызначаецца адпаведнасць прадастаўляемага месца работы атрыманай выпускніком спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці, спецыялізацыі) і прысвоенай кваліфікацыі. Камісія ацэньвае адпаведнасць на аснове кваліфікацыйнай характарыстыкі, змешчанай у адукацыйным стандарце па спецыяльнасці (сфера, аб'екты, віды, задачы прафесійнай дзейнасці, склад кампетэнцыі).

Дапаўненні ў пункт 16 Палажэння датычацца магчымасці пераразмеркавання выпускнікоў пры выказванні жадання добраахвотна паступіць на ваенную службу па кантракце. У такіх выпадках неабходна прадаставіць пісьмы аб згодзе наймальніка на звальненне і Міністэрства абароны або іншага дзяржаўнага органа, у якім прадугледжана ваенная служба, аб згодзе на назначэнне кантракта. Пры гэтым у пісьме аб згодзе наймальніка на звальненне выпускніка павінна быць змешчана інфармацыя аб тым, што рашэнне ўзгоднена з рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання (мясцовым выканаўчым і распарадчым органам), іншым дзяржаўным органам, арганізацыяй, у падначаленні якіх знаходзіцца наймальнік.

Таксама ўносяцца змяненні ў Палажэнне аб парадку пакрыцця ў рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, спецыяліста, рабочага, служачага. Так, пункт 4 дапаўняецца нормай, што ў выпадку непрыбыцця да месца работы выпускніка, якому пасведчанне аб накіраванні выдадзена Міністэрствам культуры, яго пераводу або звальнення да заканчэння тэрміну наймальнік і выпускнік у месячны тэрмін паведамляюць аб гэтым ва ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у якой выпускнік вучыўся да атрымання адукацыі ў ВНУ ў сферы культуры Расійскай Федэрацыі, а таксама ў Міністэрства культуры з тлумачэннем прычын і прыкладаннем пацвярджаючых дакументаў (у тым ліку на вызваленне ад пакрыцця затрачаных сродкаў).

У Палажэнні аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў, рабочых, служачых у новай рэдакцыі выкладаецца пункт 7. Так, згодна з ім дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага) можа быць зменены па пагадненні бакоў, а таксама скасаваны па пагадненні бакоў або па патрабаванні аднаго з бакоў. Бок, які ініцыіруе змяненне або скасаванне дагавора, абавязаны пісьмова паведаміць аб гэтым іншым бакам з пазначэннем прычын і прадстаўленнем пацвярджаючых іх дакументаў. Дагавор лічыцца скасаваным, калі бакі ў месячны тэрмін з дня атрымання паведамлення пісьмова выкажуць сваю згоду на яго скасаванне.

Дагавор лічыцца скасаваным па патрабаванні аднаго з бакоў у месячны тэрмін з дня атрымання паведамлення. Змяненне дагавора афармляецца дадатковым пагадненнем да яго. Пры неабходнасці змянення месца вучобы і (або) абавязковай работы грамадзяніна дагавор перазаключаецца.

Для асоб, якія выказалі жаданне паступіць на ваенную службу па кантракце, дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага) перазаключаецца ў парадку, што вызначаецца Міністэрствам абароны або іншым дзяржаўным органам, у якім прадугледжана ваенная служба.

Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі