Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выпускнікі інжынерных класаў пры пэўных умовах могуць паступіць у ВНУ без экзаменаў. Пра нюансы расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".
У 2025 годзе ў краіне пройдзе першы маштабны выпуск профільных інжынерных класаў. Гэтыя выпускнікі змогуць паступаць у ВНУ на больш як 70 спецыяльнасцей па дадатковай траекторыі. "Гэта профільныя класы прафесійнай накіраванасці, якія не новыя для нашых устаноў агульнай і сярэдняй адукацыі. Па такой траекторыі мы прымаем ужо юнакоў і дзяўчат на педагагічныя і аграрныя спецыяльнасці", - адзначыў Сяргей Пішчоў.
У бягучым годзе з інжынерных класаў выпусцяцца каля 2,5 тыс. школьнікаў. "Навучэнцы, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, - не ніжэйшых за 8 балаў па профільных прадметах і не ніжэйшых за 7 балаў па ўсіх астатніх прадметах, маюць права паступіць прыкладна на 70 спецыяльнасцей, прайшоўшы гутарку, пры наяўнасці рэкамендацый педагагічнага савета. Пералік спецыяльнасцей шырокі. Інжынераў рыхтуе ў нас вялікая колькасць ВНУ як у Мінску, так і ў рэгіёнах. Прыкладаем усе намаганні для таго, каб гэта дадатковая магчымасць для іх спрацавала", - растлумачыў спецыяліст.
Гэта магчымасць не льготная, таму што абавязковая ўмова - выдатная паспяховасць. "Для астатніх юнакоў і дзяўчат важна, каб вучоба ў інжынерным класе была такім прафарыентацыйным элементам, каб чалавек сапраўды азнаёміўся з прамысловым патэнцыялам свайго рэгіёна", - сказаў Сяргей Пішчоў.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-