Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2024, 10:23

Выпрабаванні ваеннаслужачых на права нашэння нагруднага знака "Доблесць і майстэрства" пройдуць 27-31 мая

Фота з архіва
Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выпрабаванні ваеннаслужачых на права нашэння нагруднага знака "Доблесць і майстэрства" пройдуць з 27 па 31 мая на палігоне Лосвіда 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінабароны.

У выпрабаванні прымуць удзел больш за 100 чалавек. Сярод іх прадстаўнікі сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, Заходняга аператыўнага камандавання, курсанты Ваеннай акадэміі Беларусі, а таксама прадстаўнікі Узброеных Сіл Казахстана.

Ваеннаслужачыя выканаюць нарматывы па прадметах баявой і спецыяльнай падрыхтоўкі, дэсантаванне, арыентаванне на незнаёмай мясцовасці, пераадолеюць спецыяльную паласу перашкод, а таксама пазмагаюцца ў спарынг-баях.

У гэтым годзе ў якасці наглядальнікаў на выпрабаванні прысутнічаюць прадстаўнікі В'етнама і Узбекістана.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі