Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ледзяная вада, забегі і азарт загартаваных духам - у Беразіне 15 лютага пройдзе рэспубліканскае спартыўна-масавае мерапрыемства, дзе ўдзельнікаў чакаюць выпрабаванні холадам і шмат эмоцый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама.
Забегі адбудуцца на дыстанцыі 1,5 і 10 км. Школьнікі 5-10-х класаў прымуць удзел у забегу на 1 км, фініш якога завершыцца абліваннем халоднай вадой. Для спартсменаў-пачаткоўцаў падрыхтавана траса працягласцю 5 км, праходжанне якой не будзе засякацца па часе. Па маршруце ўдзельнікам прапануюць абліванне або абціранне снегам.
Асноўным выпрабаваннем стане забег на 10 км, дзе прадугледжана абавязковае апусканне ў ледзяную ваду і праплыванне не менш як дзесяці метраў. Пераможцы на гэтай дыстанцыі будуць вызначаны ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 40 гадоў і старэйшыя за 40 гадоў.
Фіналістаў галоўнага забегу ўзнагародзяць грашовымі прызамі, а спартсмены, якія занялі першыя тры месцы, атрымаюць медалі і дыпломы. Акрамя спартыўных спаборніцтваў, для ўдзельнікаў і гледачоў арганізуюць канцэртную праграму, а таксама работу інтэрактыўных і гандлёвых пляцовак.
З улікам асаблівасцей спаборніцтваў устаноўлены дрэс-код: мужчыны выступяць у шортах і з голым торсам, жанчыны - у бодзі. Спартсменам-пачаткоўцам і школьнікам рэкамендавана летняя спартыўная форма.
Фестываль пройдзе ў зоне адпачынку каля возера на вул. Перамогі. Пачатак мерапрыемства запланаваны на 11.00, а старт галоўнага забегу - на 12.00.-0-